Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уквэ́цаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уквэцаць.

уквэ́цацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Умазацца, упэцкацца ў што‑н. Нарэшце дапаўзлі мы да хмызняку, што быў на нямецкім баку. Там падняліся ды троху абтрэсліся. .. Праўду сказаць, уквэцаліся мы як след, але ж такім часам не пра тое думаецца. Шарахоўскі.

уквэ́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Умазаць, упэцкаць. Уквэцаць рукаў у фарбу. □ Карэта звярнула на Мойку. За ствол голай таполі кінуўся нейкі фацэт: каб не ўквэцала брудным снегам. Караткевіч.

уке́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што і без дап.

Разм. Уцяміць, зразумець што‑н. Колькі ні тлумачылі, ён не мог укеміць.

уке́ўзаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укеўзаць.

уке́ўзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Упэцкацца, запэцкацца, умазацца ў што‑н.

уке́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Упэцкаць, запэцкаць, умазаць у што‑н. Укеўзаць касцюм у дзёгаць.

уке́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укеўзаць.

укі́даны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укідаць.

укіда́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да укінуцца (у 4 знач.).

2. Зал. да укіда́ць ​1.