Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

укалы́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укалыхацца.

2. Зал. да укалыхваць.

укалы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укалыхаць.

укампанава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укампанаваць.

укампанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Кампануючы, уставіць.

укамплектава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць укамплектаванага. Укамплектаванасць класаў.

укамплектава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укамплектаваць; вынік гэтага дзеяння. Сафрон Іванавіч пачаў вадзіць пальцам па спісах укамплектавання школ. Лобан.

укамплектава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад укамплектаваць.

2. у знач. прым. Поўны, з поўным камплектам чаго‑н.

укамплектава́цца, ‑туецца; зак.

Стаць укамплектаваным. Палкоўнік, напэўна, зараз загадае ехаць за папаўненнем і танкамі, брыгада хутка ўкамплектуецца. Мележ.

укамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Сабраць, стварыць камплект чаго‑н. — Шрыфт у нас там ёсць? — папытаў я ў наборшчыкаў. — Не, няма, — адказаў Рыгор Квасіла. — Нават звычайнага, і таго мала. Нехта ўкамплектаваў не падумаўшы. Сабаленка.

2. Папоўніць да камплекту, закончыць камплектаванне. Укамплектаваць бібліятэку. Укамплектаваць полк да штатаў ваеннага часу.

укамплекто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укамплектоўваць — укамплектаваць.