масні́ца, ‑ы,
Дошка падлогі; дошка, плаха або бервяно ў якім‑н. драўляным насціле.
масні́ца, ‑ы,
Дошка падлогі; дошка, плаха або бервяно ў якім‑н. драўляным насціле.
масні́чына, ‑ы,
Тое, што і масніца.
масо́н, ‑а,
Член масонскай секты, паслядоўнік масонства.
[Фр. macon — муляр.]
масо́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да масона, масонства.
масо́нства, ‑а,
Рэлігійна-філасофскі рух 18–19 стст. у Еўропе, у якім ідэі буржуазнага антыклерыкалізму спалучаліся з элементамі рэлігійнага містыцызму; франкмасонства.
масо́ўка, ‑і,
1. Невялікі мітынг, тайны рэвалюцыйны сход у дарэвалюцыйнай Расіі.
2. Масавая экскурсія, прагулка.
3. Масавая сцэна (у спектаклі, фільме).
мастава́я, ‑ой,
Брукаваная або асфальтаваная вуліца.
маставі́к, ‑а,
Тое, што і мостабудаўнік.
маставы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да моста (у 1 знач.).
•••
мастадо́нт, ‑а,
Вялізная вымерлая жывёліна, продак слана.
[Ад грэч. mastós — сасок і odús — зуб.]