літаўры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на літаўрах.
літахрамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Спец. Друкаваць літаграфскім спосабам у фарбах. Літахраміраваць рысунак.
літахрамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Выкананы літаграфскім спосабам у фарбах. Літахрамічная карціна.
літгуртко́вец, ‑коўца, м.
Удзельнік літаратурнага гуртка.
літкансульта́нт, ‑а, М ‑танце, м.
Літаратурны кансультант.
літманта́ж, ‑у, м.
Літаратурны мантаж (мантаж з літаратурных твораў).
лі́тнік, ‑а, м.
Спец. Адтуліна або прыстасаванне для падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. // Частка металу, якая асталася на адлітай рэчы ў месцы ўлівання металу ў ліцейную форму. Адрэзаць літнік.
літніко́вы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Літніковая сістэма. Літніковы ход.