Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дава́льны,

У выразе: давальны склон гл. склон.

дава́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да даварыцца.

2. Зал. да даварваць.

дава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даварыць.

давары́цца, ‑варыцца; зак.

Канчаткова зварыцца, стаць прыгодным для спажывання. Мяса даварылася. Бульба даварылася.

давары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.

Скончыць варыць што‑н., зрабіць прыгодным для спажывання. Манька падрыхтуе чыгункі, загадае Міхалку зварыць ці даварыць страву, выгнаць карову, а сама — за касу і ў поле. Лось.

давастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.

Закончыць вастрыць што‑н. Давастрыць нож.

дава́цца, даюся, даешся, даецца; даёмся, даяцеся; заг. давайся; незак.

1. Незак. да дацца (у 1 і 3 знач.).

2. Зал. да даваць (гл. даць у 1–5 і 8 знач.).

дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́; незак., каго-што.

1. Незак. да даць.

2. заг. дава́й(це); з інф. незак. ці з 1 ас. мн. буд. Разм. Выражае запрашэнне да сумеснага дзеяння. Давай спаць. Давай возьмемся за работу. □ [Мігуцкі:] Я не хачу гвалтаваць вашага сумлення, але давайце разважаць сур’ёзна. Крапіва.

3. заг. дава́й; з інф. незак. Разм. Ужываецца ў значэнні: пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што‑н. Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць. Якімовіч. Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць. Бядуля.

•••

Быту не даваць — не даваць спакою каму‑н.

Вачам веры не даваць — пра неабходнасць пільна, уважліва ставіцца да чаго‑н., паўторна правяраць што‑н.

Даваць у нос — тое, што і біць у нос (гл. біць).

Не даваць жыцця каму — турбаваць, непакоіць.

Не даваць кроку ступіць — пра немагчымасць або забарону свабодна дзейнічаць.

Не даваць літасці каму — не рабіць уступак, не пакідаць без пакарання за якую‑н. віну.

Не даваць праходу каму — настойліва прыставаць з пытаннямі, просьбамі, размовамі.

даваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.

Разм. Ваюючы, пацярпець няўдачу, прыйсці да дрэнных вынікаў. Перавёў дзед Талаш вочы на царскі партрэт, патрос галавою. — Ваяка... Даваяваўся, сволач ты, гіцаль, да таго, што ўжо і меднае капейкі не маеш! Колас.

даваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Разм. Скончыць ваяваць; прабыць на вайне да канца. Ты мяне аб адным прасіў: — Застанешся, таварыш жывы, За мяне даваюй, дажыві. Прануза.