Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

браскаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак.

Тое, што і бразгацець.

бра́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і бразгаць.

браско́тка, ‑і, ж.

Тое, што і бразготка.

брат, ‑а; мн. браты, ‑оў; м.

1. Кожны з сыноў у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў. Бацька.. [Марынкі], Раман Дзянісавіч, маці і малодшы брат Міша .. вячэралі. Хадкевіч. На другой палове [вагона] месціцца дзіцячы тапчан, тут жа спіць Міколаў старэйшы брат. Лынькоў.

2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў. Браты па класу. Браты-славяне. □ Дняпроўцы прынялі на сябе галоўны ўдар, уласнымі грудзьмі прыкрылі ўкраінскіх братоў. Шамякін.

3. Разм. Форма сяброўскага звароту да мужчыны. — Давай, брат, падкіну! — параўноўваючыся з салдатам, спыніў.. [шафёр] машыну. Васілевіч. [Карнейчык:] Я, брат, дарогу тут ведаю, заплюшчыўшы вочы магу патрапіць. Крапіва.

4. Член рэлігійнай секты; манах.

•••

Малочны брат (сястра) — сын (дачка) мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама гэтыя дзеці ў адносінах да дзяцей мамкі.

Ваш брат — вы і на вас падобныя. [Маеўскі:] — Мы людзі навучаныя не горш за вашага брата, салдата. Бачылі і не такое. Шамякін.

На брата — на кожнага. — Наташачка, золатка, слухай мяне, — верхаводзіў Лукаш, — па дзвесце на брата. Лобан.

Наш брат — я і на мяне падобныя. Таварышы давалі наказ: «Працуй шчыра, любі людзей, не падвядзі нашага брата, журналіста». Сергіевіч.

Ні брат ні сват — зусім чужы, ніякі не родны.

Ні свата ні брата — без родных, без сваякоў, без радні, адзінокі.

Сам чорт не брат каму — пра таго, хто ні ад каго, ні ад чаго не залежыць, каму ўсё лёгка даецца.

Свой брат — пра чалавека аднолькавага стану і становішча.

бра́тавая, ‑ай, ж.

Жонка брата. Пасля ж прыйшлося рознае пачуць ад брата, а ад братавай, — што і казаць... Брыль.

братазабо́йства, ‑а, н.

1. Забойства свайго брата.

2. Забойства чалавека свайго класа, сваёй нацыі, свайго народа ў часе вайны. І вось пайшло акопнае братанне. Братазабойства — усім адна бяда. Звонак.

братазабо́йца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Забойца свайго брата.

братазабо́йчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да братазабойства (у 2 знач.). Братазабойчая вайна.

бра́танне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. братацца.

бра́таў, ‑ава.

Які належыць брату, здзяйсняецца ім. Братоў касцюм. □ Цяпер братава апека і клапатлівасць блізкіх да яго людзей атуліла.. [Ірынку]. Чорны.