Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бессістэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пэўнай сістэмы, плана; бязладны. Бессістэмная вучоба. Бессістэмнае чытанне.

бессмяро́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бессмяротнага.

бессмяро́тны, ‑ая, ‑ае.

Выс.

1. Які ніколі не памірае, вечна жыве. Народ бессмяротны.

2. Які вечна жыве ў памяці народа, заўсёды захоўвае сваё значэнне. Імёны герояў бессмяротныя. Бессмяротная слава. Бессмяротныя подзвігі. Бессмяротнае вучэнне Леніна. Бессмяротныя творы класікаў марксізма-ленінізма. □ І заўсёды між нас — Бессмяротны Ільіч. Звонак.

бесстано́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: бесстаночнае ўтрыманне жывёлы гл. утрыманне.

бесстаро́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесстаронняга, аб’ектыўнасць, нейтральнасць. [Крытык:] — Бесстароннасці ў мастака не можа быць, калі мастак жывая істота. Бядуля.

бесстаро́нні, ‑яя, ‑яе.

Не схільны загадзя аддаваць перавагу якому‑н. боку (пры дыскусіі, спрэчцы і інш.); аб’ектыўны, нейтральны, справядлівы. Бесстаронні назіральнік. □ [Рэдактар:] — Вы [Ганна Сымонаўна] як чалавек новы ў нашым раёне, хоць і нарадзіліся тут, можаце быць чалавекам бесстароннім у адным пытанні. Дубоўка. І што кіруе ім [настаўнікам] у яго адносінах да .. [Ліды]? Бесстаронняе жаданне дапамагчы ёй? Колас.

бесструкту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пэўнай структуры. Бесструктурная глеба.

бесстыкавы́, ‑ая, ‑ое.

Які складаецца з рэек, што не маюць стыкаў. Бесстыкавыя чыгуначныя магістралі.

бессуб’е́ктны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: бессуб’ектны сказ гл. сказ.

бессюжэ́тны, ‑ая, ‑ае.

У якім няма сюжэта (пра мастацкі твор). Бессюжэтнае апавяданне. Бессюжэтная карціна.