Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бездаро́жны, ‑ая, ‑ае.

Такі, дзе няма праезных або добраўпарадкаваных дарог. У нас за якую адну пяцігодку гарады вырастаюць.. І дзе? У бездарожных стэпах, у непраходнай тайзе. Ракітны.

бездахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае даходу.

бездухо́ўнасць, ‑і, ж.

Беднасць духоўнага свету, нізкі ўзровень маральных, інтэлектуальных патрэбнасцей, норм.

бездэфе́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае, не мае дэфектаў, браку. Бездэфектны выраб прадукцыі.

бездэфіцы́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае, не дае дэфіцыту. Бездэфіцытнае прадпрыемства.

безжурбо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць без журбы і смутку, радасны. Безжурботнае жыццё.

безжыццёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены жыцця, мёртвы. Візэнер з жудасцю адпіхнуў ад сябе ўжо безжыццёвае цела. Шамякін.

2. Нерухомы, вялы, малавыразны. Правая рука [Каршукова] абыякава ляжала на Ядвісіным плячы. Гэтая безжыццёвая халодная рука чамусьці раздражняла Ядвісю. Асіпенка. У яго [гаспадара] быў безжыццёвы, пусты позірк, і пад вачыма ляжалі цені. Лупсякоў.

3. Без прыкмет якога‑н. жыцця, руху. Моцны звонкі гук набліжаўся, і нельга было зразумець, адкуль ён ідзе: ні то з горада, ні то з безжыццёвых караблёў, што стаяць па той бок бухты. Самуйлёнак.

беззабаро́нны, ‑ая, ‑ае.

Адкрыты, дазволены.

беззага́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць беззаганнага; бездакорнасць. Аўтапрабег паказаў высокую эканамічнасць і беззаганнасць механізмаў. «Беларусь».

беззага́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае заганаў, недахопаў; бездакорны па якасці. Беззаганная прадукцыя. Беззаганны верш. Беззаганная ідэя. Беззаганны характар. // Выдатны, дасканалы. Беззаганная выпраўка. Беззаганныя паводзіны.