Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наду́льнік, ‑а, м.

Спец.

1. Шырокае сталёвае кольца на канцы дула. Важка несучы выносістыя ствалы з тоўстымі надульнікамі, грымелі самаходкі. Мележ.

2. Чахол, які надзяецца на дула. Зняць надульнікі.

наду́манасць, ‑і, ж.

Уласцівасць надуманага (у 2 знач.). Надуманасць сюжэта. Надуманасць сітуацыі.

наду́маны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надумаць.

2. у знач. прым. Нерэальны, пазбаўлены натуральнасці, штучны. Надуманая сувязь з’яў. Надуманы сюжэт. Надуманыя метафары.

наду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Тое, што і надумаць (у 1 знач.). Надвор’е якраз стаяла цудоўнае, і мы з жонкаю надумаліся паехаць на Мінскае мора. Васілёнак. Мацэвіч не вытрымаў і выйшаў з кватэры — надумаўся адведаць суседа, свайго даўняга дружбака. Капыловіч.

2. Разм. Многа, уволю падумаць. Іншы раз [Волька] гэтак надумаецца, патрывожыць душу, што ноччу, не дачакаўшыся дня, ідзе на ўчастак. Кулакоўскі.

наду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з інф.

1. Задумаць зрабіць што‑н., прыняць якое‑н. рашэнне. Надумаць пайсці да знаёмых. □ [Халуста] зірнуў на вятрак, што стаяў на ўзгорку між Чыжэвічамі і Малінаўкай, і надумаў зайсці туды. Чарнышэвіч. [Зіна:] — Але на курорт сёлета я ўсё роўна паеду! Паеду, і ўсё тут! Як надумала, так і зраблю. Васілёнак.

2. Прыдумаць што‑н. [Галілей:] — Думаю, думаю, а не надумаю нічагутка. Зарэцкі.

наду́мвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да надумацца.

наду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надумаць.

надуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго.

Разм. У выразе: надурыць галаву каму — затлуміць каго‑н., пазбавіць здольнасці ясна разважаць.

надурэ́цца, ‑рэюся, ‑рэешся, ‑рвецца; зак.

Разм. Многа, удоваль падурэць. Дзеці надурзліся за дзень.

наду́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надушыць ​1.

наду́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надушыць ​2.