Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гігіені́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гігіенічнага.

гігіені́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гігіены, заснаваны на гігіене. Гігіенічныя меры. Гігіенічная гімнастыка.

2. Які адпавядае правілам гігіены, карысны для здароўя. Гігіенічны касцюм. Гігіенічныя жыллёвыя ўмовы.

гігі́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гігікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

гігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гучна, перарывіста пасмейвацца.

гіграскапі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гіграскапічнага. Гіграскапічнасць глебы. Гіграскапічнасць тканіны.

гіграскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Здольны лёгка паглынаць вільгаць. Гіграскапічная вата.

[Ад грэч. hygrós — вільготны і skopéō — назіраю.]

гіграфі́лы, ‑аў; адз. гіграфіл, ‑а, м.

Спец. Наземныя арганізмы, прыстасаваныя да жыцця ва ўмовах павышанай вільготнасці.

[Ад грэч. hydrós — вільготны і philéō — люблю.]

гіграфі́ты, ‑аў; адз. гіграфіт, ‑а, М ‑фіце, м.

Спец. Расліны, якія растуць у месцах павышанай вільготнасці.

[Ад грэч. hydrós — вільготны і phytón — расліна.]

гігро́граф, ‑а, м.

Самапісны прыбор для бесперапыннай рэгістрацыі змен адноснай вільготнасці паветра.

[Ад грэч. hygrós — вільготны і gráphō — пішу.]

гігро́метр, ‑а, м.

Прыбор для вызначэнне вільготнасці паветра.

[Ад грэч. hygrós — вільготны і metréō — мераю.]