Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тра́ма, ‑ы, ж.

Апорная бэлька, якая падтрымлівае столь (у драўляных будынках). Пад трамай у хаце вісіць зялёны сёлетні тытун. Бядуля.

трамбава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для трамбоўкі, трамбавання. Трамбавальная машына.

трамбава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца трамбоўкай.

трамбава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да трамбавальшчык.

трамбава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трамбаваць.

трамбава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад трамбаваць.

трамбава́цца, ‑буецца; незак.

Зал. да трамбаваць.

трамбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., што.

Ударамі, ціскам рабіць больш шчыльнай якую‑н. рыхлую масу (зямлю і пад.) і выраўноўваць яе паверхню. Трамбаваць зямлю. Трамбаваць сілас.

[Ад ням. trampeln — таптаць.]

трамбані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на трамбоне.

трамбі́н, ‑у, м.

Фермент, які выклікае згусанне крыві.