Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́бчыкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рабчыка. Рабчыкавае пер’е.

рабы́, ‑ая, ‑ое.

1. Не адной масці, пярэсты. Рабая свіння. □ Рабы .. [сабака] Пірат ляжыць побач са мною, выцягнуўшы да вогнішча дзве чыстыя лапы. Карамазаў. // Не аднаго колеру, пярэсты, з плямамі іншага колеру. Рабая посцілка. □ У зялёным гушчары, Дзе мох сцелецца рабы, Паспрачаліся грыбы. Танк. Справа на ўзгорку стаяў рабы ад ваеннай маскіроўкі будынак, глухі і пануры. Асіпенка.

2. З рабаціннем. Нос востры і ўвесь твар — адно рабацінне. Нават на руках рабацінне, — от да чаго [Лявон] быў рабы! Чарнышэвіч. Выглядаў .. [Верас] непрывабна: высокі, крыху сутулы, крыху рабы з воспы. Дамашэвіч. / у знач. наз. рабы́, ‑ога, м.; раба́я, ‑ой, ж. Назаўтра на рэчку я не пайшоў. Не хацелася болей сустракацца з рабым. Якімовіч.

3. З рабаціннем, дробным хваляваннем (пра паверхню вады). Дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык.

•••

Абое рабое гл. абое.

рабы́ня, ‑і, ж.

Жан. да раб.

рабя́ты, ‑бят; адз. няма.

Хлопчыкі і дзяўчынкі; дзеці. Больш чым 900 тысяч беларускіх рабят носяць чырвоныя гальштукі. «Маладосць».

равелі́н, ‑а, м.

Асобнае самкнутае фартыфікацыйнае збудаванне трохвугольнай формы, размешчанае перад крапасным ровам паміж бастыёнамі. Аляксееўскі равелін Петрапаўлаўскай крэпасці.

[Фр. ravelin.]

равенду́к і равенту́х, ‑а, м.

Грубая льняная тканіна, парусіна, якая ўжывалася раней пераважна для парусоў.

[Ад гал. ruwendock.]

раве́снік, ‑а, м.

Чалавек аднаго ўзросту (або блізкі па ўзросту) з кім‑н. Хлопцы былі равеснікі — зялёныя гады, — кожнаму па васемнаццаць. Каваль. [Лемяшэвіч:] — Рая ўжо дарослая дзяўчына.. У яе фарміруецца характар. Ёй трэба быць у сваім асяроддзі, сярод равеснікаў. Шамякін.

раве́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да равеснік.

раво́к, раўка, м.

1. Памянш. да роў; невялікі роў.

2. Паглыбленне, выкапанае ў зямлі і прызначанае для ўкрыцця салдат, гармат і пад. Клямт яшчэ спаў у раўку, як прасвіс[та]ла некалькі снарадаў і грымнула непадалёк. Мележ.

3. Падоўжанае паглыбленне ў чым‑н. Калі нізенькі дзядок дабіраўся шчоткай да яго шаўкавістага з раўком пасярэдзіне крыжа, Віхор [конь] прыгінаўся. Бядуля.

раву́н, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто многа плача, раве (пра дзяцей).

2. Гукавы сігнальны прыбор на караблі; сірэна.

3. Вялікая, з вельмі звонкім голасам малпа падсямейства шыраканосых, якая насяляе лясы Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.