Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бе́ссань, ‑і, ж.

Разм. Бяссонніца. — Домна, ты спіш? — змучаная ад бессані, раптам будзіла яе Раіса. Лобан.

бессардэ́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бессардэчнага; жорсткасць. Упершыню цяпер [Зіна] шкадавала тых, каго раней высмейвала за іх пачуцці, дакарала сябе за бессардэчнасць. Шыцік.

бессардэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Бяздушны, жорсткі, пазбаўлены сардэчнасць чуласці. [Юзя:] — Я не магу мець шчасця на чужым горы. Чаму ты такі бессардэчны? Чорны.

бессаро́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бессаромнага; адсутнасць сораму; нахабства. Бессаромнасць ўчынку.

бессаро́мнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто не падпарадкоўваецца правілам прыстойнасці; нясціплы, бессаромны чалавек.

бессаро́мніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да бессаромнік.

бессаро́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сораму; нахабны. Алена ўжо была б рада, каб гэтая.. баба адкаснулася ад яе, але хіба так лёгка збавіцца ад такой бессаромнай нахабніцы. Чарнышэвіч. // Непрыстойны, пазбаўлены пачуцця сораму. Лёдзя адразу ўвайшла ў атмасферу чыста жаночых клопатаў, трывог, шчырых, бессаромных размоў. Карпаў. // Які выяўляе бессаромнасць, нахабнасць. Бессаромны позірк.

бессвядо́масць, ‑і, ж.

Уласцівасць бессвядомага; несвядомасць.

бессвядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца несвядома, без усведамлення сутнасці таго, што робіцца, не кантралюецца свядомасцю. Бессвядомы жэст. Пачуцці бессвядомага страху.

бессістэ́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бессістэмнага.