бо́рзды, ‑ая, ‑ае.
Хуткі, жвавы. На парозе паказаўся Мікіта, пачырванеўшы ад холаду і борздай хады. Колас. Рыпнулі дзверы, і борздыя, таропкія крокі сталі набліжацца. Пестрак. // Рухавы, жывы. [Чалавек] зірнуў на нас борздымі чорнымі вочкамі, якія, здаецца, здольны пранізаць навылет. Сабаленка.
бормашы́на, ‑ы, ж.
Зубалячэбны апарат, якім прыводзіцца ў рух бор 3.
бо́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бору 2. Борны вазелін. Борная кіслага.
борт 1, ‑а, М ‑рце; мн. барты, ‑оў; м.
1. Верхні край бакавой сценкі, а таксама бок марскога або рачнога судна, самалёта. Дзень, калі мы ступалі на борт парахода, быў для нас сапраўдным святам. Лынькоў. Блізка берагу.. Пятрусь надумаўся перайсці ад кармы да свайго месца — бакавога вясла. Пры гэтым пераходзе ён ступіў адной нагой на борт, і... усе апынуліся ў вадзе. Дубоўка. Над галовамі часта праляталі самалёты — цяжкія бамбардзіроўшчыкі з чорнымі крыжамі на бартах і вёрткія тупарылыя «ястрабкі» з чырвонымі зоркамі. Якімовіч. // Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад. Каля вагі стаяў цёмна-зялёны грузавік з адкінутымі бартамі. Паслядовіч.
2. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.
•••
Апынуцца (аказацца) за бортам гл. апынуцца.
Выкінуць за борт гл. выкінуць.
[Фр. bord.]
борт 2, ‑у, м.
Адна з разнастайнасцей зярністых утварэнняў алмазу.
бортжурна́л, ‑а, м.
Журнал, які вядзецца ў час палёту на самалёце, касмічным караблі.
бортінжыне́р, ‑а, м.
Член экіпажа самалёта, касмічнага карабля, адказны за стан і работу матораў, абсталявання, апаратаў і прыбораў.
бортмеха́нік, ‑а, м.
Асоба, якая ўваходзіць у склад лётнага экіпажа і адказвае за стан і работу матораў, абсталявання, апаратаў і прыбораў (на самалёце, дырыжаблі).
бо́ртнік, ‑а, м.
Уст. Той, хто займаецца бортніцтвам; пчаляр. На гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчольнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў. Колас.
бо́ртніцтва, ‑а, н.
Уст. Прымітыўнае лясное пчалярства, здабыча мёду дзікіх пчол, адзін з найбольш старадаўніх промыслаў на Беларусі.
бо́ртнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Уст. Займацца бортніцтвам.