Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бо́мала, ‑ы, ж.

Абл. Званок ці прыстасаванне, падобнае на званок, якое начэпліваецца жывёліне на шыю, калі яна пасецца ў лесе. Недзе паблізу на збродлівым кані зазваніла бомала ды следам тоненька заржала жарабятка. Пальчэўскі.

бо́мба, ‑ы, ж.

Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам. Валя бачыла, як з-пад самалётаў пасыпаліся чорныя, падобныя на рыб, бомбы. Мележ.

бо́мбавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бомбы. Бомбавы ўдар. □ Інтэрвалы паміж бомбавымі разрывамі бадай што ўжо і не заўважаліся. Чорны.

бомбакіда́нне, ‑я, н.

Прыцэльнае скіданне бомб з самалёта.

бомбатрыма́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для падвешвання бомб на самалётах.

бо́мканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бомкаць.

бо́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Адзывацца звонкім гулам (пра звон, гадзіннік і пад.). Звон, нібыта на хаўтуры, засмучона з вежы бомкаў... Дубоўка. // Звонка гусці. У палісадніку працавіта бомкаў чмель. Лынькоў.

бо́мкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да бомкаць. Насценны гадзіннік над Ірынай галавой бомкнуў на палову адзінаццатай. Сабаленка.

бо́мы, ‑аў; адз. (рэдка) бома, ‑ы, ж.

Званочкі ў выглядзе пустых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне; прымацоўваюцца да хамута ці дугі. Крык і гоман на дарозе, Бомы стогнуць і звіняць. Колас. Дзесьці ў прасторах празвінелі бомы. Трус.

бо́на,

гл. боны ​1.