ве́траць, ‑ае; незак.
Разм. Прасушвацца, праветрывацца. Хлеб, вядома, застаўся некранутым і ветраў пад страхою, аж пакуль не высыхаў на сухар. Лужанін.
ве́трык, ‑у, м.
Памянш.-ласк. да вецер; невялікі, слабы вецер. Ад сажалак павяваў вільготны свежы ветрык. Чарнышэвіч.
•••
З ветрыкам пракаціць — на вялікай хуткасці правезці.
ве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Ачышчаць ад смецця на ветры (збожжа). Ветрыць жыта, насенне.
•••
Ветрыць носам — пазнаваць, вызначаць што‑н., прынюхваючыся да ветру; чуць нюхам.
ветура́ч, ‑а, м.
Ветэрынарны ўрач, ветэрынар. Агледзеўшы свіней, ветурач папрасіў, каб яму паказалі, чым іх кормяць. Дуброўскі.
ветэра́н, ‑а, м.
1. Стары, бывалы воін. Ветэран грамадзянскай вайны. Ветэран палка. □ Лялькевіч павярнуўся і ўбачыў аднаго з ветэранаў, з тых партызан, якія прыйшлі ў лес разам з ім, у самым пачатку вайны. Шамякін.
2. Чалавек, які даўно працуе ў якой‑н. галіне. Ветэран навукі. Ветэран рабочага руху.
[Лац. veteranus.]
ветэрына́р, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне ветэрынарыі.
[Лац. veterinarius.]
ветэрына́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да ветэрынарыі. Ветэрынарная дапамога. Ветэрынарны ўрач. Ветэрынарная паліклініка. Ветэрынарны пункт.
ветэрынары́я, ‑і, ж.
Навука пра хваробы жывёл і іх лячэнне.
ве́хаць, ‑хця, м.
1. Мачалка з рагожы, саломы і пад. Вазьму шорсткі саламяны вехаць І каля карыта да знямогі Буду шараваць парэпаныя ногі. Вітка.
2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.). Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. Чорны. У палукашку ўжо не было ні вехця сена, ні жменькі саломы. Сабаленка.