ветэран, ‑а, м.

1. Стары, бывалы воін. Ветэран грамадзянскай вайны. Ветэран палка. ▪ Лялькевіч павярнуўся і ўбачыў аднаго з ветэранаў, з тых партызан, якія прыйшлі ў лес разам з ім, у самым пачатку вайны. Шамякін.

2. Чалавек, які даўно працуе ў якой‑н. галіне. Ветэран навукі. Ветэран рабочага руху.

[Лац. veteranus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)