лімфаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лімфы.
лімфаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лімфы.
лімфацы́ты, ‑аў;
Адзін з відаў белых крывяных клетак у арганізме чалавека і пазваночных жывёл.
[Ад лац. lympha — вільгаць і грэч. kytos — клетка.]
лі́на, ‑ы,
Тоўстая вельмі моцная вяроўка, канат з валокнаў ці дроту.
лінава́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для лінеення.
лінаты́п, ‑а,
Друкарская наборная машына, якая адлівае набор цэлымі радкамі.
[Ад лац. linea — лінія і грэч. typos — адбітак.]
лінатыпі́ст, ‑а,
Наборшчык, які працуе на лінатыпе.
лінатыпі́стка, ‑і,
лінаты́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лінатыпа.
лінгафо́нны, ‑ая, ‑ае.
Абсталяваны спецыяльнай апаратурай для самастойнай работы па вывучэнню няроднай мовы.
[Лац. lingua мова і фон.]
лінгвагеагра́фія, ‑і,
Раздзел дыялекталогіі, які вывучае тэрытарыяльнае распаўсюджанне тых элементаў мовы, якімі дыялекты гэтай мовы адрозніваюцца адзін ад другога; лінгвістычная геаграфія.