Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даро́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дарогі (у 1 знач.). Дарожнае палатно. Дарожнае будаўніцтва. □ Працэджваючыся праз дарожны пясок, ручаёк са звонам уліваўся ў вузенькую рачулку. Бядуля. Недзе дарожныя вербы сівыя шумяць... Танк.

2. Звязаны з дарогай, падарожжам. Дарожнае жыццё. Дарожнае знаёмства. Дарожныя запісы. // Прызначаны для дарогі, падарожжа, паездкі. Дарожны плашч. □ Міколка таропка злазіць з ложка і бяжыць да бацькавай дарожкай скрынкі. Лынькоў.

3. у знач. наз. даро́жны, ‑ага, м. Разм. Падарожны. Мароз дарожным падпявае. Колас.

•••

Дарожны майстар гл. майстар (у 2 знач.).

даро́ны,

гл. дораны.

даро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які дасягнуў сталага ўзросту. Дарослыя людзі ажыўлена гутарылі. Брыль. / у знач. наз. даро́слы, ‑ага, м.; даро́слая, ‑ай, ж. Усе — і дарослыя, і дзеці — высыпалі сёння на вуліцу. Юрэвіч. [Таццяна] добра разумела, што дзеці прыйшлі не самі, іх прыслалі дарослыя — маці, дзяды. Шамякін.

даро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Атрыманы ў падарунак, падараваны. Дароўны сервіз.

2. Які пацвярджае падарунак, дар. Дароўны надпіс. Дароўны запіс. // у знач. наз. даро́ўная, ‑ай, ж. Спец. Дакумент, які замацоўвае падараваную маёмасць за тым, хто атрымаў яе.

дарса́льны, ‑ая, ‑ае.

1. У медыцыне — размешчаны з боку спіны; спінны.

2. У мовазнаўстве — ва ўтварэнні якога ўдзельнічае спінка языка. Дарсальныя гукі.

[Лац. dorsalis.]

дарсанваліза́цыя, ‑і, ж.

Метад электратэрапіі; прымяненне імпульснага току высокай частаты малой сілы і высокага напружання для лячэння неўрозаў, мясцовых парушэнняў жыўлення тканак.

[Ад уласн. імя.]

дарубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Завяршыць рубку; давесці рубку да якога‑н. месца. Дарубіць зруб. Дарубіць хату да вакон.

дарубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Скончыць падрубку (падшыўку); падрубіць. Дарубіць ручнік.

дару́блены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дарубіць ​1.

дару́блены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дарубіць ​2.

дару́блівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дарубліваць ​1.

дару́бліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дарубіць ​1.

дару́бліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дарубіць ​2.