ма́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць марнага (у 1 знач.). І маці, і сын нібы загадзя бачылі парнасць спрэчак і не вельмі стараліся ўсчын[а]ць іх. Мележ.
марнатра́вец, ‑траўца, м.
1. Той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць. У той час калі эксплуататары з’яўляюцца марнатраўцамі, .. «галодны і абдзёрты люд» ёсць сапраўдны творца жыцця на зямлі. Майхровіч.
2. Аб дрэнным, нягодным чалавеку. [Рыгор:] — Ёсць многа розных марнатраўцаў, якіх нам трэба карміць сваёю працаю. Гартны.
марнатра́віць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑трапіць; незак., што.
Траціць марна, без патрэбы што‑н.; марнаваць. Марнатравіць час. Марнатравіць набытак.
марнатра́ўка, ‑і, ДМ ‑траўцы; Р мн. ‑травак; ж.
Жан. да марнатравец.
марнатра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы марнатраўцу. Марнатраўнае жыццё.
марнатра́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да марнатраўства.
марнатра́ўства, ‑а, н.
Неразумнае марная трата чаго‑н. Абавязак кожнага дэпутата — рашуча выкараняць безгаспадарчасць, марнатраўства, дабівацца .. выдатнай якасці прадукцыі, зніжэння затрат. «Звязда».
марне́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. марнець.
марне́ць, ‑нею, ‑нееш, ‑нее; незак.
1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць. — Вы ж увесь свой век сады садзілі.., — не адступалася ад дзеда Наталька, — скажыце, што вы рабілі, калі расліна на вашых жа вачах сохла, марнела? Кулакоўскі.
2. Гібець, чахнуць (пра чалавека). [Мальвіна:] Людзі ў шчасці ды ў багацці жывуць, як мак у гародзе квітнеюць, а я марнею сабе ды сохну, як тая былінка занядбаная пры дарозе. В. Вольскі. Марнеў сын увачавідкі — нібы той лісток на бярозе, прыхоплены прымаразкам. «Беларусь».
3. Занепадаць, марна прападаць. Марнее гаспадарка. □ Так ён і марнеў, гэты кавалак [зямлі], без карысці, нават і жывёлу на ім не пасвілі. Чорны.