Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ліліпу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліліпута, ліліпутаў.

лі́лія, ‑і, ж.

Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе званка. Белая лілія.

•••

Вадзяная лілія — тое, што і гарлачык (у 2 знач.).

ліло́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць ліловага. І калыхаўся за плячыма шоўк, ліловасцю аздобіў плечы. Дубоўка.

ліло́вы, ‑ая, ‑ае.

Светла-фіялетавы; колеру бэзу ці фіялкі. Паказваецца цёмная ліловая хмара, абдымае далягляд і, глуха вуркочучы, .. цягнецца да сонца. Карпаў.

ліма́н, ‑а, м.

Заліў у нізоўях ракі ці салёнае возера паблізу мора (звычайна багатае лячэбнымі гразямі).

[Грэч. limen.]

лімана́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Салодкі безалкагольны напітак з сокам лімона ці іншых фруктаў.

[Фр. limonade.]

лімана́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліманаду, звязаны з яго вытворчасцю і продажам.

лімана́рый, ‑ю, м.

Гадавальнік, дзе вырошчваюцца лімоны.

ліма́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лімана. Ліманныя гразі. Ліманны бераг.

лімб, ‑а, м.

Спец. Плоскае металічнае кольца, падзеленае на градусы (у вугламерных інструментах).

[Ад лац. limbus — край, кант.]