безразме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца для некалькіх сумежных размераў (звычайна пра шкарпэткі, панчохі).
безразме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца для некалькіх сумежных размераў (звычайна пра шкарпэткі, панчохі).
безрука́ўка, ‑і,
Куртка або кофта без рукавоў.
безрулявы́, ‑ая, ‑ое.
Спартыўная (акадэмічная) лодка для двух весляроў без рулявога.
безрысо́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае рысор.
безува́жлівасць, ‑і,
Уласцівасць безуважлівага.
безува́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і безуважны.
безува́жнасць, ‑і,
Уласцівасць безуважнага; абыякавыя, раўнадушныя адносіны да каго‑, чаго‑н.
безува́жны, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе ніякай цікавасці да каго‑, чаго‑н.; раўнадушны.
безудзе́льнасць, ‑і,
Уласцівасць безудзельнага; раўнадушнасць.
безудзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым‑н.; абыякавы да ўсяго.