Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шматсі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую магутнасць (пра рухавікі, механізмы, маторы); мнагасільны. Шматсільны матор. / у вобразным ужыв. Яна [вясна] вядзе з вясёлыя ракатаннем На ладныя калгасныя двары Ва ўласнасць рук гаспадароў старанных Рабочых рук шматсільныя дары. Звонак.

шматскладо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць шматскладовага; наяўнасць некалькіх складоў (у слове, вершаваным памеры).

шматскладо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які ў сваёй будове мае некалькі складоў (пра слова, вершаваны памер). Шматскладовае слова.

шматслаёвасць, ‑і, ж.

Уласцівасць шматслаёвага.

шматслаёвы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з некалькіх ці з многіх слаёў. Шматслаёвая фанера. Шматслаёвая воблачнасць.

шматсло́ўе, ‑я, н.

Празмерная колькасць слоў (у размове, на пісьме і пад.). І сакратаром Пётр Блахін быў сапраўдным. Ён не любіў сядзець у кабінеце, не любіў доўгіх сходаў, шматслоўя. Мыслівец.

шматсло́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць шматслоўнага.

шматсло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Для якога ўласціва шматслоўе; які вельмі мнагаслоўна вырашае свае думкі. Я не хачу быць залішне шматслоўным. Ды і навошта? Шынклер.

шматство́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі ствалоў (пра дрэвы, расліны). Шлатствольная акацыя. Шматствольны бэз.

2. Які мае некалькі ствалоў (пра зброю). Шматствольны мінамёт.

шматсто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з многіх вершаваных стоп. Шматстопны ямб.