шматсі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую магутнасць (пра рухавікі, механізмы, маторы); мнагасільны.
шматсі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую магутнасць (пра рухавікі, механізмы, маторы); мнагасільны.
шматскладо́васць, ‑і,
Уласцівасць шматскладовага; наяўнасць некалькіх складоў (у слове, вершаваным памеры).
шматскладо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які ў сваёй будове мае некалькі складоў (пра слова, вершаваны памер).
шматслаёвасць, ‑і,
Уласцівасць шматслаёвага.
шматслаёвы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з некалькіх ці з многіх слаёў.
шматсло́ўе, ‑я,
Празмерная колькасць слоў (у размове, на пісьме і пад.).
шматсло́ўнасць, ‑і,
Уласцівасць шматслоўнага.
шматсло́ўны, ‑ая, ‑ае.
Для якога ўласціва шматслоўе; які вельмі мнагаслоўна вырашае свае думкі.
шматство́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае некалькі ствалоў (пра дрэвы, расліны).
2. Які мае некалькі ствалоў (пра зброю).
шматсто́пны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з многіх вершаваных стоп.