трохпо́лка, ‑і,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuтрохпо́лле, ‑я,
Устарэлая сістэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры палі, кожнае з якіх засявалася спачатку азімымі, затым яравымі, а на трэці год заставалася пад папар.
трохпо́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з трохполлем, заснаваны на трохполлі.
трохпрацэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складае тры працэнты чаго‑н.
2. Які прыносіць, дае прыбытак, роўны тром працэнтам.
3. Які ўтрымлівае тры працэнты якога‑н. рэчыва.
трохпудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Масай у тры пуды.
трохпялёсткавы, ‑ая, ‑ае.
З трыма пялёсткамі.
трохра́дка, ‑і,
Трохрадны гармонік.
трохрадко́ўе, ‑я,
Страфа з трох радкоў; тэрцэт.
трохра́дны, ‑ая, ‑ае.
1. З трыма радамі клавішаў (пра гармонік).
2. Размешчаны трыма радамі, у тры рады.
3. Прызначаны для высеву насення трыма радамі.
трохразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які тры разы быў. паўтараўся.