Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гама-глабулін, , м.

Прэпарат бялкоў плазмы (у 1 знач.), які прымяняецца як лекавы і прафілактычны сродак.

|| прым. гамаглабулінавы, .

гама-прамяні, (спец.)

Тое, што і гама-выпрамяненне.

гамбіт, , м.

Пачатак шахматнай партыі, у якой ахвяруюць пешку ці фігуру, каб атрымаць магчымасць хутчэйшага пераходу ў атаку.

|| прым. гамбітны, .

гамбургер, , м.

Бутэрброд з вялікай мясной катлетай, а таксама сама такая катлета.

гамеапат, , м.

Урач, спецыяліст па гамеапатыі.

гамеапатыя, , ж.

Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека прыметы гэтай хваробы.

|| прым. гамеапатычны, .

  • Гамеапатычная доза (вельмі малая).

гамерычны:

  • гамерычны смех (рогат) — нястрымны, незвычайнай сілы смех [ад апісання смеху багоў у паэме Гамера «Іліяда»].

гамзаты, (абл.).

Гугнявы.

|| наз. гамзатасць, .

гамзаць, ; незак. (абл.).

Гугнявіць.

гамонка, , ж. (разм.).

Тое, што і гаворка (у 1 знач.); гутарка, размова.

  • Г. вялася шчыра і чулася далёка.