Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяссэ́нсіца, , ж. (разм.).

Тое, што не мае сэнсу, бязглуздзіца, недарэчнасць.

  • Вярзці бяссэнсіцу.

бяссэ́нсны, .

Тое, што і бяссэнсавы.

|| наз. бяссэнснасць, .

бяста́ктнасць, , ж.

  1. гл. бястактны.

  2. Тое, што і бестактоўнасць (у 2 знач.).

бяста́ктны, .

Тое, што і бестактоўны.

|| наз. бястактнасць, .

бяста́лентны, .

Пазбаўлены таленту.

  • Б. паэт.

бясфо́рменны, .

Які не мае выразна акрэсленай формы.

  • Бясформенная маса.

|| наз. бясформеннасць, .

бясхі́бны, .

Які не мае хібаў, недахопаў, беспамылковы.

  • Б. разлік.

|| наз. бясхібнасць, .

бясхле́біца, , ж. (разм.).

Адсутнасць або недахоп хлеба.

  • Перажылі бясхлебіцу.

бясхле́бны, .

Звязаны з адсутнасцю хлеба.

  • Б. год.

бясхма́рны, .

  1. Без хмар, ясны.

    • Бясхмарнае неба.
  2. перан. Нічым не азмрочаны, шчаслівы.

    • Бясхмарнае жыццё.

|| наз. бясхмарнасць, .