Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

осмій, ✂, м. (спец.).

Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал плацінавай групы.

|| прым. осміевы, ✂.

отарыналарынгалогія, ✂ і оталарынгалогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, што займаецца захворваннямі вуха, горла, носа і іх лячэннем.

|| прым. отарыналарынгалагічны, ✂ і оталарынгалагічны, ✂.

отарыналарынголаг, ✂ і оталарынголаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па отарыналарынгалогіі, оталарынгалогіі.

офіс, ✂, м.

Кантора, канцылярыя, служба.

|| прым. офісны, ✂.

ох, выкл.

  1. Выражае пачуццё болю, аблягчэння, здзіўлення.

    • Ох, якое свежае паветра!
  2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам са словамі «як», «які».

    • Жывецца яму ох як нясоладка.

охабень, ✂, м.

Старадаўняе рускае верхняе адзенне ў выглядзе кафтана з чатырохвугольным адкладным каўняром.

охра, ✂, ж.

Тое, што і вохра.

|| прым. охравы, ✂.

охрыць, ✂; незак. (спец.).

Тое, што і вохрыць.