Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экраніраваць, і экранаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) экраніраванне.

эксгумацыя, , ж. (спец.).

Даставанне трупа з месца пахавання для судова-медыцынскай або крыміналістычнай экспертызы.

|| прым. эксгумацыйны, .

экскаватар, , м.

Землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт зямлі, пяску, камення і пад.

|| прым. экскаватарны, .

экскаватаршчык, , м.

Той, хто працуе на экскаватары.

|| ж. экскаватаршчыца, .

|| прым. экскаватаршчыцкі, .

экскрэменты, (спец.).

Ператраўленая ежа ў выглядзе калу, мачы.

экскурс, , м. (кніжн.).

Адступленне ад галоўнай тэмы для падрабязнага высвятлення пабочнага пытання.

  • Э. у гісторыю роднага краю.

экскурсавод, , м.

Спецыяліст, які вядзе экскурсію і дае тлумачэнні.

|| ж. экскурсаводка, .

|| прым. экскурсаводчы, .

экскурсант, , м.

Удзельнік экскурсіі.

|| ж. экскурсантка, .

|| прым. экскурсант, .

экскурсія, , ж.

  1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

    • Э. ў музей.
    • Паехаць на экскурсію ў Мінск.
  2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).

|| прым. экскурсійны, .

  • Э. аўтобус.
  • Э. сезон.
  • Экскурсійнае бюро.

экслібрыс, , м.

Па-мастацку аформлены кніжны знак, які наклейваецца на ўнутраным баку вокладкі кнігі і паказвае на прыналежнасць яе ўладальніку.

|| прым. экслібрысны, .