Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шкло, ✂, н.

  1. Празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення кварцавага пяску.

  2. таксама зб. Тонкі ліст ці іншай формы выраб з гэтага матэрыялу.

    • Аконнае ш.
    • Лямпавае ш.
    • Выстаўка шкла (зб. ).

|| памянш. шкельца, ✂ і шклечка, ✂.

|| прым. шкляны, ✂.

  • Шкляная маса.
  • Ш. посуд (са шкла).
  • Шкляныя дзверы (зашклёныя).
  • Ш. завод.
  • Шкляная папера (шліфавальная папера са слоем тоўчанага шкла).
  • Ш. погляд (перан. нерухомы і пусты).

шкло... (а таксама шкла...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да шкла, які ўтрымлівае ў сабе шкло, напр. шклобетонны, шкловытворчасць, шкложалезабетон, шклокераміка, шклоруберойд, шклотканіна, шклоцэмент;
  • 2) зроблены са шкла, напр. шкловалакно, шкломазаіка, шклотавары.

шкловыдзімальшчык, ✂, м.

Рабочы, які шляхам выдзімання вырабляе розныя шкляныя рэчы.

шклограф, ✂, м.

Апарат для друкавання — змочанае клейкай вадкасцю матавае шкло, на якім робіцца адбітак арыгінала.

шклографаваць, ✂; зак. і незак.

Аддрукаваць (друкаваць) на шклографе.

шклянець, ✂; незак.

Застываючы, станавіцца падобным на шкло.

  • Вада ў сажалцы шклянее.
  • Вочы паступова шклянелі (перан. станавіліся нерухомымі, застылымі).

|| зак. ашклянець, ✂.

шклянка, ✂, ж.

Шкляная цыліндрычная пасудзіна без ручкі, прызначаная для піцця.

  • Гранёная ш.
  • Выпіць шклянку кавы.

|| прым. шкляначны, ✂.

шкляр, ✂, м.

  1. Рабочы, які ўстаўляе аконнае шкло ў рамы.

  2. Работнік шкляной прамысловасці (разм.).

шклярус, ✂, м.

Род буйнога бісеру ў выглядзе рознакаляровых кароткіх трубачак са шкла, якія нанізваюцца на нітку для ўпрыгажэння.

|| прым. шклярусны, ✂.

шкода​1, ✂, ж.

  1. Пашкоджанне, урон, страта.

    • Зрабіць шкоду гаспадарцы.
    • Без шкоды для справы.
    • Зрабіць на шкоду каму-н.
  2. Страта, прычыненая жывёлай, патрава і месца на зямлі, дзе жывёла можа зрабіць патраву.

    • Цяля нарабіла ў агародзе шкоды.