Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чабурэк, ✂, м.

Адна з усходніх страў у выглядзе плоскага піражка з тонкага раскачанага прэснага цеста, начыненага баранінай з вострымі прыправамі.

|| прым. чабурэчны, ✂.

чабурэчная, ✂, ж.

Закусачная, дзе падаюць чабурэкі і іншыя ўсходнія стравы.

чавыча, ✂, ж.

Прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

|| прым. чавычовы, ✂.

чага, ✂, ж.

Чорны грыб у выглядзе нарасці на ствале бярозы.

|| прым. чагавы, ✂.

чад, ✂, м.

  1. Удушлівы газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра.

    • Ад чаду балела галава.
  2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

  3. перан. Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў.

|| прым. чадны, ✂.

чадзець, ✂; незак.

Атручвацца чадам.

|| зак. учадзець, ✂.

чадзіць, ✂; незак.

  1. Утвараць чад, куродымець, курэць.

    • Лямпа чадзіць.
    • Печ чадзіць.
  2. Напускаць чаду, дыму.

    • Не чадзі ты папяросай.

|| зак. начадзіць, ✂.

чадра, ✂, ж.

У мусульман: лёгкае жаночае пакрывала на ўвесь рост, якое закрывае галаву і твар (акрамя вачэй) і спускаецца да ног.

|| прым. чадровы, ✂.

чае...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да чаю (у 1 знач.), напр. чаевырабляючы;
  • 2) які мае адносіны да чаю (у 2 знач.), напр. чаедрабілка, чаезавялачны, чаепрасовачны, чаеразважачны, чаесушыльны, чаеўборачны, чаеўпаковачны.

чаеапрацоўка, ✂, ж.

Апрацоўка чаю (у 1 знач.).