Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыклатрон, , м. (спец.).

Паскаральнік пратонаў (або іонаў).

|| прым. цыклатронны, .

цыклёўшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па цыклёўцы.

цыклізацыя, , ж. (кніжн.).

Аб’яднанне ў цыкл.

  • Ц. рускіх былін.

цыклічны, .

  1. гл. цыкл.

  2. Які адбываецца цыкламі (у 1 знач.).

    • Цыклічнае развіццё.

|| наз. цыклічнасць, .

  • Ц. вытворчасці.
  • Графік цыклічнасці.

цыклон, , м.

  1. Віхравы бурны рух атмасферы ў вялікім радыусе, утвораны вакол месцаў з нізкім атмасферным ціскам.

  2. Апарат для аддзялення цвёрдых часціц ад газу.

|| прым. цыклонны, , цыкланальны, і цыкланічны, .

  • Цыклонны вецер.
  • Цыкланічная дзейнасць (узнікненне цыклонаў і антыцыклонаў).

цыклоп, , м.

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: магутны волат з адным вокам у лбе.

  2. Дробная драпежная членістаногая жывёліна атрада весланогіх рачкоў.

цыкля, , ж. (спец.).

Стальная пласцінка з вострым кантам, прызначаная для зачысткі драўляных вырабаў, паркету і інш.

цыкляваць, ; незак.

Рабіць гладкай, роўнай драўляную паверхню з дапамогай цыклі.

  • Ц. дошкі.

|| зак. адцыкляваць, .

|| наз. цыклёўка, і цыкляванне, .

|| прым. цыклявальны, .

  • Ц. станок.

цыкорыя, , ж.

Расліна сямейства складанакветкавых, сушанае карэнне якой дадаецца ў каву для смаку і паху.

|| прым. цыкорны, .

цыкута, , ж.

Ядавітая травяністая балотная ці вадзяная расліна сямейства парасонавых.