фармат, ✂, м.
Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад.
|| прым. фарматны, ✂.
фармацэўт, ✂, м.
Спецыяліст з фармацэўтычнай адукацыяй.
фармацэўтыка, ✂, ж.
Комплекс дысцыплін, якія вывучаюць пытанні здабычы, апрацоўкі, вырабу, захоўвання і водпуску лекавых сродкаў.
|| прым. фармацэўтычны, ✂.
фарміравацца, ✂; незак.
-
Складвацца, набываць пэўную форму, закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен.
- Пэўныя рысы характару фарміруюцца ў дзяцінстве.
-
Стварацца, арганізоўвацца (пра групу, калектыў і пад.).
- Фарміруецца група народнага кантролю.
-
Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку.
- Фарміруецца цягнік на Маскву.
|| зак. сфарміравацца, ✂.
|| наз. фарміраванне, ✂ і фарміроўка, ✂.
фарміраваць, ✂; незак.
-
Выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад.
-
Ствараць, арганізоўваць (калектыў, клас, вайсковую часць і пад.).
-
Састаўляць (цягнік), счэпліваючы пэўным парадкам вагоны.
|| зак. сфарміраваць, ✂.
|| наз. фарміраванне, ✂ і фарміроўка, ✂.
|| прым. фарміровачны, ✂.
фармоўшчык, ✂, м.
Рабочы, спецыяліст па фармоўцы.
|| ж. фармоўшчыца, ✂.