усвядоміць, ✂; зак.
Поўнасцю зразумець што-н., уразумець.
- У. неабходнасць чаго-н.
- У. сабе ўсе акалічнасці справы.
|| незак. усведамляць, ✂ і усвядомліваць, ✂.
|| наз. усведамленне, ✂.
усе...
Першая частка складаных слоў у знач. які ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх; абазначае паўнату якасці,
выражаную другой часткай слова, адпавядае па знач. займенніку увесь (уся), усе, напр. усеагульны, усебаковы,
усенародны.
усеагульны, ✂.
Які мае адносіны да ўсіх, распаўсюджваецца на ўсе.
- Усеагульнае выбарчае права.
- Усеагульнае навучанне.
- Курс усеагульнай гісторыі.
|| наз. усеагульнасць, ✂.
усебаковы, ✂.
Які ахоплівае, разглядае што-н. з усіх бакоў, падрабязны.
- У. разгляд справы.
- Усебакова (прысл.) абмеркаваць пытанне.
|| наз. усебаковасць, ✂.
усебеларускі, ✂.
Які мае адносіны да ўсёй Беларусі.
уседзець, ✂; зак.
Застацца сядзець, утрымацца ад таго, каб устаць.
- Хлопчык хвіліны на месцы не ўседзіць.
- Хіба ў такую пагоду ўседзіш у хаце.
- Ледзь уседзеў на месцы ад нечаканасці.
- На гэтай пасадзе ён доўга не ўседзеў (перан.).
уседлівы, ✂.
Старанны ў тым, што патрабуе доўгай і цярплівай сядзячай работы.
- У. студэнт.
- Уседліва (прысл.) працаваць.
- У. ў рабоце.
|| наз. уседлівасць, ✂.
усемярых, прысл.
Колькасцю ў сем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).
усенавуч, ✂, м.
Скарачэнне: усеагульнае абавязковае навучанне.
усенародны, ✂.
Агульны для ўсяго народа, які належыць усяму народу.