Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

умяшацца, ; зак.

  1. Пранікнуць куды-н., змяшацца з чым-н.

    • У. ў натоўп.
  2. Стаць удзельнікам чужой справы; увязацца.

    • У. ў размову.
  3. Прыняць удзел у якой-н. справе з мэтай змены ходу яе.

    • У канфлікт прыйшлося ў. дырэктару.

|| незак. умешвацца, .

|| наз. умяшанне, .

  • Узброенае ў.
  • Хірургічнае ў. (аперацыя).

умяшаць, ; зак.

  1. Мяшаючы, дабавіць.

    • У. пшанічнай мукі ў жытнюю.
  2. перан. Прымусіць супраць волі ўдзельнічаць у чым-н.

    • У. каго-н. у брудную справу.

|| незак. умешваць, .

умяшчальнасць, , ж.

  1. гл. умяшчальны.

  2. Здольнасць умяшчаць тую ці іншую колькасць чаго-н., ёмістасць.

    • У. цыстэрны.

умяшчальны, .

  1. Які ўмяшчае значную колькасць, многа каго-, чаго-н.

    • У. зал.
    • У. чамадан.
  2. Які можа ўмясціцца.

|| наз. умяшчальнасць, .

умяшчальня, , ж.

Месца, ёмішча для ўмяшчэння, змяшчэння чаго-н.

  • У. вады.
  • У. для збожжа.

унадзіцца, ; зак.

Тое, што і панадзіцца.

унаймы, прысл.

У карыстанне за пэўную плату.

  • Здаць пакой у.

унакладку, прысл. (разм.).

Палажыўшы цукар у шклянку (у адрозненне ад упрыкуску).

  • Піць чай у.

унаравіць, ; зак.

Дагадзіць каму-н., зрабіўшы так, як трэба.

  • Усім не ўнаровіш.

унармаваць, ; зак.

Прывесці да нормы.

  • У. напісанне ўласных імён.

|| незак. унармоўваць, .

|| наз. унармаванне, .