Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уздзець, ; зак.

  1. Надзець, нацягнуць (адзенне, абутак і пад.).

    • У. боты на ногі.
  2. Павесіць, начапіць, прымацаваць да чаго-н.

    • У. рукзак на плечы.
    • У. пятлю на крук.
  3. Насадзіць на вастрыё, стрыжань, праколваючы, надзець на што-н.

    • У. кола на вось.
    • У. кавалак мяса на відэлец.

|| незак. уздзяваць, .

уздзеянне, , н.

Дзеянне, накіраванае на каго-, што-н. з мэтай дабіцца чаго-н., паўплываць на каго-, што-н.

  • Быць пад уздзеяннем ўбачанага.

уздрыг, , м.

Сутаргавы рух ад моцнага пачуцця, дрыжанне.

уздрыгнуцца, ; зак.

  1. Уздрыгнуць, здрыгнуцца, задрыжаць.

    • У. ад нечаканага стуку.
    • Голас уздрыгнуўся ад хвалявання.
  2. Скалануцца, страсянуцца, задрыжаць.

    • Ад павеву ветру галінкі ўздрыгнуліся.

уздрыгнуць, ; зак.

  1. Здрыгануцца, задрыжаць.

    • У. ад нечаканасці.
    • Голас уздрыгнуў.
  2. Тое, што і уздрыгнуцца (у 2 знач.).

    • Шыбы ўздрыгнулі.

|| незак. уздрыгваць, .

уздумацца, ; безас.; зак.

Нечакана прыйсці ў галаву, захацецца.

  • Уздумалася з’ездзіць да знаёмага.

уздумаць, ; зак.

  1. Нечакана, раптам захацець ці вырашыць што-н. зрабіць.

    • Не ўздумайце ехаць без мяне!
  2. Успомніць, прыпомніць (разм.).

    • Я ўздумала, што не прынесла яшчэ дроў у хату.

|| незак. уздумваць, .

уздым, , м.

  1. гл. узняцца, -ць.

  2. перан. Развіццё, рух наперад.

    • У. навукі.
  3. перан. Натхненне, прыліў энергіі.

    • Творчы ў.
    • Працаваць з уздымам.

уздых, , м.

Удых, а за ім і выдых.

  • Глыбокі ў.
  • Да апошняга ўздыху (да смерці).

уздыхаць, ; незак.

  1. Рабіць уздыхі.

  2. перан., па кім-чым.

    • Сумаваць, тужыць.
    • У. па каханай.

|| аднакр. уздыхнуць, .