Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сякі-такі, ✂ займ. (разм.).

Нязначны, некаторы.

  • Трэба навесці сякі-такі парадак.
  • Ёсць сякія-такія заўвагі.

сякучая, ✂, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая перасякае крывую.

  • Правесці сякучую.

сяк-так, прысл.

  1. З вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь.

    • Ён сяк-так пераплыў раку.
  2. у знач. вык. Цярпіма.

    • Ну як жыццё? — Сяк-так.

сяледчык, ✂, м. (разм.).

Селядзец (часцей у прыгатаваным выглядзе).

  • Есці бульбу з сяледчыкам.

сяліба, ✂, ж.

Населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.).

|| прым. сялібны, ✂.

сяліцца, ✂; незак.

  1. Уладжвацца на незаселеных месцах; пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак.

    • С. на адведзеным участку.
  2. перан. Пра пачуцці, настрой і пад.: узнікаць, напаўняць.

    • Надзеі на лепшае селяцца ў душы.

|| зак. пасяліцца, ✂.

сяліць, ✂; незак.

Уладжваць на незаселеных месцах; пасяляць.

|| зак. пасяліць, ✂.

|| наз. пасяленне, ✂.

сяло, ✂, н.

  1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу.

    • Працаўнікі сёл.
  2. зб. Сельская мясцовасць, яе жыхары.

    • Культурная работа на сяле.

◊

  • Ні к сялу ні к гораду (разм. неадабр.) — недарэчы, не да месца.

|| прым. сельскі, ✂.

сялянства, ✂, н.

  1. зб. Сяляне; клас сялян.

  2. Сялянская праца.

    • Займацца сялянствам.

|| прым. сялянскі, ✂.

  • Сялянскае паходжанне.

сямейнасць, ✂, ж.

  1. Стан сямейнага (у 2 знач.); сямейны спосаб жыцця.

  2. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы, калі перавага і прывілеі аддаюцца родзічам і сваякам.