Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сапхнуць, ; зак.

  1. Пхаючы, ссунуць, скінуць адкуль-н.

    • С. лодку з берага.
  2. перан. Прымусіць вызваліць з пасады (разм.).

    • С. дырэктара.
  3. перан. Перакласці на каго-н. свае абавязкі, справы і пад., зваліць на каго-н. адказнасць за свой учынак.

    • С. сваю работу на другога.
    • С. віну на іншых.
  4. перан. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (часцей непрыемнага; разм.).

    • С. няспраўныя дэталі.

|| незак. спіхаць, .

сапці, ; незак.

Цяжка дыхаючы, утвараць гукі з прысвістам.

  • С. носам.

|| наз. сапенне, .

сарака...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову сорак, напр. саракакіламетровы, саракагадзінны, саракаградусны.

саракагадовы, .

  1. гл. саракагоддзе.

  2. Які працягваецца 40 гадоў, які дасягнуў узросту сарака гадоў.

    • Саракагадовая служба.
    • С. мужчына.

саракагоддзе, , н.

  1. Тэрмін, прамежак часу ў 40 гадоў.

  2. Гадавіна якой-н. падзеі, якая была 40 гадоў таму назад.

    • С. навучальнай установы.
    • С. маёй сяброўкі (саракавы год нараджэння).

|| прым. саракагадовы, .

сараканожка, , ж. (разм.).

Членістаногая жывёліна з чэрвепадобным целам і вялікай колькасцю ножак; мнаганожка.

саракоўка, , ж.

Дошка, таўшчынёю ў 40 мм (разм.).

  • Дошка-с.

сарамата, , ж. (разм.).

  1. Сорам, ганьба.

    • С. якая! Нельга ж так гаварыць.
  2. Пачуццё маральнай адказнасці за свае паводзіны.

    • Не мець ніякай сараматы так рабіць.

сараматнік, , м. (разм.).

Бессаромны чалавек.

|| ж. сараматніца, .

сараматны, .

Бессаромны, непрыстойны.

  • Сараматныя паводзіны.