Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самазарадны, , (спец.).

Які зараджаецца аўтаматычна.

  • Самазарадная вінтоўка.

самазаспакаенне, , н.

Легкадумная ўпэўненасць, уяўнае заспакаенне сябе тым, што ўсё ідзе добра.

  • Няма падстаў для самазаспакаення.

самазаспакоенасць, , ж.

Беспадстаўная супакоенасць, легкадумная ўпэўненасць у паспяховым ходзе спраў.

самазаспакоіцца, ; зак.

Аддацца самазаспакаенню.

|| незак. самазаспакойвацца, .

самазахаванне, , н.

Імкненне захаваць сваё жыццё, засцерагчы сябе ад небяспекі.

  • Інстынкт самазахавання.

самазвал, , м.

Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца, а таксама вагон, які можа самаразгружацца.

  • Вагон-с.

|| прым. самазвальны, .

самазванец, , м.

Той, хто выдае сябе за другога чалавека, прысвоіўшы сабе чужое імя, званне.

|| ж. самазванка, .

самазванства, , н.

Незаконнае прысваенне сабе чужога імя, звання з мэтай абману.

самазваны, .

Які з’яўляецца самазванцам.

самаздаволены, .

Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць.

  • Самаздаволеныя пустасловы.

|| наз. самаздаволенне, .