Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыўнесці, ✂; зак.

Уключыць, унесці што-н. дадатковае, пабочнае.

  • Рэчаіснасць прыўнесла ў жыццё многа змен.

|| незак. прыўносіць, ✂.

|| наз. прыўнясенне, ✂.

прыўстаць, ✂; зак.

Прыпадняцца, устаць не на ўвесь рост.

  • П. з месца.

|| незак. прыўставаць, ✂.

прыфастрыгаваць, ✂; зак.

Прышыць буйнымі шыўкамі.

  • П. каўнер.

|| незак. прыфастрыгоўваць, ✂.

|| наз. прыфастрыгоўка, ✂ і прыфастрыгоўванне, ✂.

прыфрантавы, ✂.

Які знаходзіцца паблізу фронту, каля фронту.

  • Прыфрантавая зона.

прыфранціцца, ✂; зак. (разм.).

Франтавата апрануцца, прыбрацца.

прыхаваць, ✂; зак. (разм.).

Схаваць на які-н. выпадак.

  • П. капейку на чорны дзень.

|| незак. прыхоўваць, ✂.

прыхаджанін, ✂, м.

Веруючы, які належыць да якога-н. прыхода.

|| ж. прыхаджанка, ✂.

прыхадны, ✂.

Які з’яўляецца куды-н. на час для выканання абавязкаў, для лячэння, але не жыве, не знаходзіцца там пастаянна.

  • Прыхадная нянька.
  • Прыхадныя хворыя.

прыхапіць, ✂; зак. (разм.).

  1. Узяць з сабою.

    • П. памочніка.
  2. што і чаго. Дастаць, пазычыць.

    • П. грошай у каго-н.
  3. Застаць, заспець.

    • Нас у дарозе прыхапіла мяцеліца.
  4. Прымацаваць, замацаваць чым-н.

    • П. валасы грэбенем.
  5. Пашкодзіць (марозам).

    • Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла кветкі.

|| незак. прыхопліваць, ✂.

прыхарашыцца, ✂; зак. (разм.).

Апрануцца прыгожа, надаць сабе прыгажэйшы выгляд.

|| незак. прыхарошвацца, ✂.

|| наз. прыхарошванне, ✂.