Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перашыек, ✂, м.

Паласа сушы, якая злучае два мацерыкі ці знаходзіцца паміж двума воднымі масівамі.

  • Суэцкі п.

|| прым. перашыечны, ✂.

перашыць, ✂; зак.

Перарабіць (пашытае), пашыць па-другому.

  • П. сукенку.

|| незак. перашываць, ✂.

|| наз. перашыванне, ✂ і перашыўка, ✂.

|| прым. перашывачны, ✂.

  • Перашывачная майстэрня.

перашэптвацца, ✂; незак.

Перагаворвацца шэптам.

  • П. на сходзе.
  • Дрэвы перашэптваюцца (перан.)

пераэкзаменоўка, ✂, ж.

Паўторны экзамен (пасля нездавальняючага адказу на першым).

  • П. па матэматыцы.

перванш, нязм.

Шаравата-блакітны.

  • Крэпдэшын колеру п.

пергамент, ✂, м.

  1. Пісчы матэрыял з цялячай скуры, якім карысталіся да вынаходства паперы, а таксама рукапіс на такім матэрыяле.

  2. Папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.

|| прым. пергаментны, ✂.

  • П. скрутак.

пер’е, ✂, н., зб.

Пёры (гл. пяро ў 1 знач.).

  • Гусінае п.

перл, ✂, м.

  1. Тое, што і жэмчуг (уст.).

  2. перан., чаго. Пра што-н. выдатнае, цудоўнае (высок. і іран.).

    • Перлы паэзіі.
    • Перлы дасціпнасці.
  3. Пра што-н. бязглуздае, недарэчнае і пад. (разм. іран.).

    • Не выступленне, а адны перлы.

перламутр, ✂, м.

Каштоўнае рэчыва з пералівістай афарбоўкай, якое складае цвёрды ўнутраны слой некаторых ракавін.

|| прым. перламутравы, ✂.

  • П. гузік.

перлюстраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Праглядзець (-лядаць) паштовыя адпраўленні з мэтай нагляду, цэнзуры.

  • П. пісьмы.

|| наз. перлюстрацыя, ✂.

|| прым. перлюстрацыйны, ✂.