Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перавага, , ж.

  1. Асаблівасць, што выгадна адрознівае каго-, што-н., выгада.

    • Атрымаць перавагу.
    • Колькасная п.
  2. Выключнае права на што-н., прывілея.

    • Спадчынныя правы і перавагі.

пераважаць, ; незак.

Мець перавагу ў чым-н.; займаць пануючае становішча.

  • Тут пераважаюць сосны.

пераважна, прысл.

Галоўным чынам, у большасці.

  • Лес быў п. хваёвы.

пераважны, .

Найбольш пашыраны, распаўсюджаны, які змяшчае ў сабе якую-н. перавагу.

  • Пераважную большасць калектыву складае моладзь.

пераважыць, ; зак.

  1. Узважыць яшчэ раз.

    • П. груз перад здачай.
  2. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. усе мяшкі з мукой.
  3. Перасягнуць у вазе, перацягнуць.

    • Адна шаля вагаў пераважыла другую.
  4. перан. Аказацца больш значным, важкім, перасіліць.

    • Дапытлівасць пераважыла страх.

|| незак. пераважваць, .

перавазіць, ; зак.

Возячы, паступова перавезці, пераправіць.

  • П. усе снапы.

перавал, , м.

  1. гл. пераваліць.

  2. Найбольш нізкае месца ў горным хрыбце, даступнае для пераходу, дарога цераз такое месца.

    • Турысты прайшлі небяспечны п.

|| прым. перавальны, .

пераваліцца, ; зак.

  1. Валячыся, перабіраючыся цераз што-н., упасці на процілеглы бок чаго-н.

    • П. цераз борт.
  2. Перавярнуцца з аднаго боку на другі (разм.).

    • П. на другі бок.

|| незак. перавальвацца, .

пераваліць, ; зак.

  1. Перамясціць, пералажыць, звальваючы (пры перагрузцы; спец. і разм.).

  2. што і цераз што. Перайсці цераз горны хрыбет.

  3. ас. і безас. Перайсці які-н. колькасны або часавы рубеж.

    • Прабег машыны пераваліў за сотню тысяч кіламетраў.
    • Яму пераваліла за пяцьдзесят гадоў (безас.).

|| незак. перавальваць, .

|| наз. перавальванне, , перавалка, і перавал, .

|| прым. перавалачны, .

  • П. пункт (таксама перан. наогул пра месца перамяшчэння, перабазіравання чаго-н.).

пераваляць, ; зак.

Паваліць усіх, многіх або ўсё, многае.