пераважыць, ; зак.

  1. Узважыць яшчэ раз.

    • П. груз перад здачай.
  2. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. усе мяшкі з мукой.
  3. Перасягнуць у вазе, перацягнуць.

    • Адна шаля вагаў пераважыла другую.
  4. перан. Аказацца больш значным, важкім, перасіліць.

    • Дапытлівасць пераважыла страх.

|| незак. пераважваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)