Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папаблудзіць, ✂; зак. (разм.).

Блудзіць доўга, неаднаразова.

  • Во папаблудзілі мы ў лесе.

папавадзіць, ✂ і папаводжваць, ✂; зак. (разм.).

Вадзіць доўга, неаднаразова; павадзіць многа каго-, чаго-н.

  • Колькі ён папавадзіў (-воджваў) турыстаў.

папавазіць, ✂ і папавожваць, ✂; зак. (разм.).

Вазіць доўга, неаднаразова; павазіць многа каго-, чаго-н.

  • Колькі я папавазіў (папавожваў) гэтых дроў.

папаварыць, ✂ і папаварваць, ✂; зак. (разм.).

Варыць доўга, неаднаразова; паварыць многа чаго-н.

  • Давялося п. грыбоў.

папавучыць, ✂ і папавучваць, ✂; зак. (разм.).

Доўга вучыць; павучыць многіх.

папагаласіць, ✂ і папагалошваць, ✂; зак. (разм.).

Галасіць доўга, неаднаразова.

папаганяць, ✂; зак. (разм.).

Ганяць доўга, неаднаразова.

  • Колькі плытоў я папаганяў.

папагараваць, ✂; зак. (разм.).

Гараваць доўга.

  • Папагараваў ён за сваё жыццё.

папагуляць, ✂ і папагульваць, ✂; зак. (разм.).

Гуляць доўга, неаднаразова.

  • Папагуляў (-льваў) на вяселлях.

пападаць, ✂; зак.

Упасці ў вялікай колькасці або многа разоў, адзін за другім.

  • З паліцы пападалі кніжкі.