Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падбрыць, ✂; зак.

Пагаліць з бакоў, па краях.

|| незак. падбрываць, ✂.

падбрэхваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Суправаджаць што-н. брэхам, брахаць час ад часу.

  2. перан., каму. Нагаворваць, даносіць на каго-н. (пагард.).

|| наз. падбрэхванне, ✂.

падбрэхіч, ✂, м. (разм. пагард.).

Той, хто ўгодліва або з якой-н. мэтай дагаджае каму-н., падтрымлівае каго-н.

  • Панскі п.

падбухторшчык, ✂, м.

Той, хто падбухторвае.

|| ж. падбухторшчыца, ✂.

|| прым. падбухторшчыцкі, ✂.

падбухторыць, ✂; зак. (разм.).

  1. Падбіць што-н. зрабіць (звычайна дрэннае, заганнае).

    • П. да спрэчак.
  2. Настроіць супраць каго-н.

    • П. сына супраць бацькі.

|| незак. падбухторваць, ✂.

|| наз. падбухторванне, ✂.

падбярозавік, ✂, м.

Ядомы грыб з буравата-чорнай шапкай, які расце ў бярэзніку.

падвабіць, ✂; зак.

Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас.

  • П. цецерука.

|| незак. падвабліваць, ✂.

падвага, ✂, ж.

Рычаг для пад’ёму цяжару.

|| прым. падважны, ✂.

падважнік, ✂, м.

  1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго-н., рычаг.

  2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары; вагар.

|| прым. падважнікавы, ✂.

падважыць, ✂; зак.

Прыпадняць вагаром, падважнікам (у 2 знач.).

  • П. бервяно.

|| незак. падважваць, ✂.