ніткападобны, ✂.
Які падобны на нітку, нагадвае нітку.
|| наз. ніткападобнасць, ✂.
нітра...
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да азоту, да азотнай кіслаты, напр. нітрабензол, нітралак,
нітрафарба.
нітрагліцэрына, ✂, ж.
Арганічнае злучэнне ў выглядзе масляністай вадкасці, што атрымліваецца ўздзеяннем сумесі азотнай і сернай кіслаты на
гліцэрыну; ужыв. як выбуховае рэчыва і як лекавы прэпарат.
|| прым. нітрагліцэрынавы, ✂.
нітраты, ✂ (спец.).
Солі і эфіры азотнай кіслаты, якія ужываюцца ў тэхніцы, медыцыне, а таксама (солі) як угнаенне.
|| прым. нітратны, ✂.
ніўхі, ✂, м.
Народ, які жыве па ніжняму цячэнню ракі Амура і на востраве Сахалін (ранейшая назва — гілякі).
|| ж. ніўхка, ✂.
|| прым. ніўхскі, ✂.
ніцаваць, ✂; незак.
Перашываць, робячы спод верхам; пераніцоўваць.
|| зак. пераніцаваць, ✂.
|| наз. ніцаванне, ✂.
ніцепадобны, ✂.
Тое, што і ніткападобны.
|| наз. ніцепадобнасць, ✂.