Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мотабол, ✂, м.

Спартыўная камандная гульня; футбол на матацыклах.

|| прым. мотабольны, ✂.

мотагонкі, ✂.

Гонкі на матацыклах.

мотагоншчык, ✂, м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў мотагонках.

|| ж. мотагоншчыца, ✂.

мотадром, ✂, м.

Месца, пляцоўка са збудаваннямі, прыстасаваннямі для спаборніцтваў па матацыклетнаму спорту і выпрабаванняў матацыклаў.

|| прым. мотадромны, ✂.

мотапехацінец, ✂, м.

Ваеннаслужачы мотапяхоты.

мотапяхота, ✂, ж.

Матарызаваная пяхота.

|| прым. мотапяхотны, ✂.

мотаролер, ✂, м.

Від матацыкла з коламі малога дыяметра і з рухавіком, размешчаным ззаду сядла ці пад ім.

|| прым. мотаролерны, ✂.

моташна, безас. у знач. вык.

  1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя).

  2. перан. Агідна, прыкра.

    • Слухаць м.

моташны, ✂.

  1. Ад якога становіцца моташна.

    • М. пах.
  2. перан. Агідны, цяжкі і прыкры.

|| наз. моташнасць, ✂.

моўкнуць, ✂; незак.

Заціхаць, замаўкаць.

  • Цэлымі днямі не моўкне гамонка.