Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

многавяковы, ✂.

Які існуе на працягу многіх вякоў.

  • М. дуб.

многагалоссе, ✂, н.

  1. Адначасовае гарманічнае гучанне некалькіх, многіх галасоў.

  2. Несуладны шум, які ўтвараецца мноствам галасоў.

многагалосы, ✂.

  1. Які адносіцца да многагалосся (у 1 знач.).

    • М. песенны лад.
  2. Які складаецца з многіх галасоў, якія бязладна гучаць.

    • М. шум натоўпу.

многаметровы, ✂.

Працягласцю на многа метраў.

  • Многаметровая шырыня ракі.

многамільённы, ✂.

Колькасцю, коштам у многа мільёнаў.

  • М. даход.

многанацыянальны, ✂.

Які складаецца з многіх нацый, народнасцей.

  • Многанацыянальная дзяржава.

многасерыйны, ✂.

Які складаецца з некалькіх або многіх серый.

  • М. фільм.

многастаночны, ✂.

Звязаны з адначасовай работай на некалькіх станках.

многаступенны, ✂.

Які праходзіць рад ступеней або адбываецца па ступенях, перыядах.

  • Многаступенныя выбары.

|| наз. многаступеннасць, ✂.

многаступеньчаты, ✂.

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

  • Многаступеньчатая ракета.

|| наз. многаступеньчатасць, ✂.