Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мішэнь, ✂, ж.

  1. Прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе.

  2. перан. Той, хто (або тое, што) з’яўляецца прадметам для кпінаў.

    • Ужо так павялося, што ён служыць мішэнню для кпінаў.

|| прым. мішэнны, ✂.

міязмы, ✂, ж. (кніжн.).

Атрутныя выпарэнні, якія ўтвараюцца пры гніенні.

|| прым. міязматычны, ✂.

міякард, ✂, м. (спец.).

Мышачная сценка сэрца.

  • Інфаркт міякарда.

млада...

Першая частка складаных слоў са знач. новы, напр. младагегельянцы, младапісьменны (пра мову: які атрымаў пісьменнасць у нядаўні час).

млекакормячае, ✂, н.

Вышэйшая пазваночная жывёліна, якая корміць дзяцей сваім малаком.

  • Клас млекакормячых.

млець, ✂; незак.

  1. Траціць прытомнасць ад хвалявання, перажывання.

    • М. на пахаванні.
  2. Слабнуць, дранцвець, нямець (пра часткі цела).

    • Рукі млеюць.
  3. Знаходзіцца ў стане знямогі, млосці.

    • Хлопчык млее, спаць хоча.

|| зак. самлець, ✂ і замлець, ✂.

|| наз. мленне, ✂.

млечны, ✂, (спец.).

З выгляду падобны на малако.

  • М. туман.

○

  • Млечны Шлях — скопішча зорак, якое светлавой паласой перасякае небасхіл.

млосна, безас. у знач. вык.

Нядобра, моташна.

  • Яму стала м.

млосць, ✂, ж.

Непрыемнае самаадчуванне, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці, рвотай.

|| прым. млосны, ✂.

млын, ✂, м.

  1. Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня.

    • Вадзяны м.
    • Паравы м.
  2. Машына для здраблення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

◊

  • Ліць ваду на млын каго, чый (неадабр.) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

|| прым. млынавы, ✂.