Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лубянець, ; незак. (разм.).

Станавіцца цвёрдым, як дуб (у 1 знач.).

|| зак. залубянець, і злубянець, .

лубянка, , ж.

Ручны кораб з лубу (у 2 знач.), бяросты для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго-н.

лубяны, .

  1. гл. луб.

  2. Цвёрды, каляны навобмацак.

    • Лубяная тканіна.
  3. Пра расліны, якія маюць валакністую тканку, луб (у 2 і 3 знач.).

    • Лубяныя культуры.

луг1, , м.

Сенажаць, пераважна заліўная.

  • Уздоўж Нёмана цягнуліся бяскрайнія лугі.
  • Альпійскія лугі (горныя).

|| памянш. лужок, .

|| прым. лугавы, .

луг2, , м.

Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам, які ўжываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.; шчолак.

|| прым. лугавы, .

лугавіна, , ж.

Невялікі луг сярод іншых угоддзяў.

  • Пасвіць коней на лугавіне.

|| памянш. лугавінка, .

|| прым. лугавінны, .

лугаводства, , н.

Апрацоўка і выкарыстанне лугоў, сенажацей, пашы; галіна раслінаводства.

|| прым. лугаводчы, .

луда, , ж.

Тое, што і палуда.

луджаны, .

Пакрыты палудай.

  • Л. самавар.

лудзільшчык, , м.

Майстар, які займаецца луджэннем.

|| прым. лудзільшчыцкі, .